Дом экс-прэзідэнта Кыргызстану штурмаваў спецназ, але Атамбаеў не затрыманы

Дом былога кіраўніка Кыргызстану Алмазбека Атамбаева ў пасёлку Кой-Таш у 20 кіламетрах ад Бішкеку бярэ штурмам спецназ, гучаць стрэлы, параненыя некалькі чалавек, паведамляе мясцовае інфармацыйнае агенцтва «Акіпрэс».