Долевае будаўніцтва стане больш дасяжным


Саўмін зацвердзіў Палажэнне пра парадак заключэння, выканання і скасавання дамоваў стварэння аб’ектаў долевага будаўніцтва, а таксама пра умовы прыцягнення грашовых сродкаў пры ажыццяўленні долевага будаўніцтва. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай ураду.

Палажэнне вызначанае парадак заключэння, выканання і скасавання дамоваў стварэння абʼектаў долевага будаўніцтва, а таксама ўмовы прыцягнення грашовых сродкаў пры долевым будаўніцтве, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Дамовы могуць заключаць асобы, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўніка.

Дакумент не распаўсюджваецца на абʼекты будаўніцтва, дазвольная дакументацыя на будаўніцтва якіх выдадзена да ўступлення яго ў сілу.

Hавiны
Улады прызналі незаконнасць будаўніцтва ў цэнтры Менску, але забудоўніка гэта не спыняе
2019.03.05 11:14

СК, belsat.eu

Стужка навінаў