Долар падскочыў да 15 200 рублёў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 сакавіка долар падаражэў на 230 рублёў.

Курс еўра павялічыўся на 60 рублёў і дасягнуў 16 250. Расейскі рубель патаннеў на 3,5 рублі і цяпер каштуе 243.

Долар узмацняецца па ўсім свеце. Аналітыкі Deutsche bank Робін Уінклер і Джордж Сарвелас мяркуюць, што да 2017 года еўра ўпадзе ў адносінах да долара да 85 цэнтаў. На дадзены момант еўра каштуе 1,07 долара.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў