Курс долара перакрочыў 15 тысячаў рублёў


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара склаў 15010 рублёў – на 4,7 % больш ў параўнанні з папярэднім днём.

Такім чынам на таргах 14 студзеня долар вырас на 680 рублёў. У той жа час на таргах днём раней курс долара павялічыўся толькі на 20 рублёў.

Курс еўра вырас на 750 рублёў і склаў 17710 (учора ён не мяняўся), а курс расейскага рубля павысіўся з 221,5 да 228,5 беларускага рубля (знізіўся на 6,5 беларускага рубля ўчора).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў