Доказаў змовы Доналда Трампа з Расеяй пракуроры ЗША не выявілі


Спецпрокурор Робэрт Мюлер не знайшоў доказаў таго, што Доналд Трамп або асобы з ягонага атачэння «былі ў змове і каардынавалі з Расеяй намаганні па ўплыву на прэзідэнцкія выбары 2016 года«. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які генеральны пракурор Ўільям Бар накіраваў у Кангрэс ЗША.

Каманда спецпрокурора выявіла два асноўныя спосабы, з дапамогай якіх Расея спрабавала ўплываць на выбары прэзідэнта ЗША – дзейнасць Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў і хакерскія атакі, у тым ліку ўзлом сервераў Дэмакратычнай партыі, піша meduza.io. У лісце адзначаецца пра адсутнасць сведчанняў таго, што Трамп і супрацоўнікі ягонага выбарчага штабу мелі да гэтага дачыненне, нягледзячы на ​​«шматлікія прапановы ад афіляваных з Расеяй асобаў па аказанні дапамогі кампаніі Трампу».

Расследаванне спецпрокурора Робэрта Мюлера пачалося ў траўні 2017 года. Мэтай Мюлера было расследаваць меркаванае расейскае ўмяшанне ў выбары прэзідэнта ЗША 2016 года і сумежныя справы. Трамп неаднаразова называў расследаванне «паляваннем на ведзьмаў» і адмаўляў якую-небудзь сувязь з Расеяй.

Hавiны
Дзярждэп ЗША абвінавачвае РФ у масавых парушэннях правоў чалавека
2019.03.14 07:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў