«Добра я, навошта дзяцей чапаеце?» Лукашэнка – пра ўчорашнія санкцыі МАК


Аляксандр Лукашэнка ў Стоўбцах 8 снежня пракаментаваў учорашняе рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэту аб адхіленні членаў НАК Беларусі ад Алімпіядаў.

Словы Лукашэнкі цытуе канал «Пул першага»:

«Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну бараню?! Удзелу ў гэтых імпрэзах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і далей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне?? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш – будзеш ворагам».

Hавiны
Праўладны ліст спартоўцаў падпісалі Кастусь Каліноўскі ды кінаперсанаж Данілы Казлоўскага
2020.12.05 18:10

Учора Міжнародны алімпійскі камітэт наклаў на Лукашэнку і НАК Беларусі санкцыі, часова адхіліўшы чальцоў алімпійскага камітэту Беларусі ад удзелу ў Алімпіядах.

Забарона тычацца і Алімпійскіх гульняў у Токіа, якія пройдуць у 2021 годзе. Таксама стала вядома, што МАК вырашыў прыняць часовыя меры ў адносінах да НАК Беларусі.

Яны прадугледжваюць:

  • выключэнне ўсіх членаў выканаўчага камітэту НАК з мерапрыемстваў МАК, уключаючы Алімпійскія гульні;
  • прыпыненне любых выплат НАК, за выключэннем выплат, звязаных з падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да
  • Алімпійскіх гульняў у Токіа-2021 і Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2022;
  • зварот да міжнародных федэрацыяў з просьбай забяспечыць, каб усе дапушчаныя да спаборніцтваў беларускія спартсмены маглі ўзяць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў, якія маюць адбыцца, без якой-небудзь палітычнай дыскрымінацыі;
  • прыпыненне любых абмеркаванняў з НАК Беларусі адносна правядзення будучых мерапрыемстваў МАК;
  • патрабаванне, каб усе ўдзельнікі Алімпійскага руху выконвалі гэтыя меры ў інтарэсах абароны правоў беларускіх спартсменаў і рэпутацыі Алімпійскага руху.

Забарона на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпіяду, тычацца ўсіх членаў выканкаму НАК. Туды ўваходзіць і Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, які займае пасаду першага віцэ-прэзідэнту НАК.

Беларускі свет
Узяла ў рукі бел-чырвона-белы сцяг – і страціла працу
2020.12.01 19:30

Аляксандра Герасіменя, кіраўніца фонду спартовай салідарнасці, пракаментавала санкцыі МАК.

«Мы дамагліся аднаўлення правоў спартоўцаў, спартоўцаў, якія спакутавалі за мірнае выказванне сваіх поглядаў. Цяпер спартоўцы, выключаныя і звольненыя са зборных, здолеюць узяць удзел у міжнародных спаборніцтвах. А чыноўнікі, якія наплявалі на іхныя правы, будуць пакараныя», – напісала яна ў сваім Instagram.

Стужка навінаў