«Добра, што гэта здарылася не ў самыя маразы!» Як у Малінаўцы прапала ацяпленне


Як выглядае менская Малінаўка, дзе няма ацяплення і гарачай вады. 22 студзеня 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

У Менску адбылася чарговая аварыя: у некаторых дамах у мікрараёне Малінаўка няма гарачай вады. Рамонтныя работы ўвечары 21 студзеня ішлі ля гандлёвага цэнтру «Максімус», што на скрыжаванні Рафіева і Ясеніна. Знікла вада і ацяпленне ў шмат якіх дамах.

Пазней увечары з’явілася афіцыйная інфармацыя ў тэлеграм-канале прадпрыемствы «Белэнерга». Там пацвердзілі, што пашкоджаная цепламагістраль № 59 дыяметрам 1000 мм на скрыжаванні вуліцаў Ясеніна і Рафіева:

– Рамонтныя брыгады менскіх цепласетак аператыўна прыступілі да ліквідацыі пашкоджання на цепламагістралі. Пакуль мяркуецца, што аднавіць цеплазабеспячэнне здолеюць толькі да 18:00 22 студзеня.

У «Белэнерга» пералічылі адрасы дамоў, у якіх часова будзе адсутнічаць цеплазабеспячэнне. Гэта некаторыя дамы на вуліцах Алібегава, Бялецкага, Голубева, Громава, Гурскага, Ельскіх, Ясеніна, Міхайлоўскай, Астрожскіх, Рафіева, Сапегі, Слабадской, Тышкевічаў, Брыля, праспектах Любімава і газеты «Звязда». У многіх школах перанеслі заняткі, няма цяпла і ў некалькіх дзіцячых садках.

Як выглядае менская Малінаўка, дзе няма ацяплення і гарачай вады. 22 студзеня 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Як выглядае менская Малінаўка, дзе няма ацяплення і гарачай вады. 22 студзеня 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Як выглядае менская Малінаўка, дзе няма ацяплення і гарачай вады. 22 студзеня 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Як выглядае менская Малінаўка, дзе няма ацяплення і гарачай вады. 22 студзеня 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Як менчукі перажылі халодную ноч?

– Жыву на вуліцы Ясеніна. Увечары ў чацвер стала халадаць, – распавядае нам Вольга. – Дакранулася да батарэяў – халодныя. На пад’ездзе з’явілася аб’ява пра аварыю. Маўляў, вядуцца працы, прыносім прабачэнні. Тут жа напісала настаўніца дачкі, папрасіла, калі магчыма, не прыводзіць дзяцей у школу. Ацяплення няма, у класах холадна. У пятніцу раніцай нас перакінулі на іншую цеплацэнтраль, пакуль вядуцца рамонтныя работы, ацяпленне ўключылася. Уначы было холадна. Але за кошт таго, што дому трэба час, каб астыць, было не крытычна. Мы ўключылі на ноч абагравальнік – і было даволі камфортна.

Таццяна жыве ў Малінаўцы на вуліцы Громава.

– У чацвер увечары прапала цяпло. Аказалася, што аварыя – даслоўна за два прыпынкі ад нашага дому. Не было і гарачай вады. Добра, што быў абагравальнік – ноч правялі, дый кватэра не паспела астыць. А яшчэ пашанцавала, што гэтая аварыя здарылася не ў самыя маразы. А то, напэўна, прыйшлося б вогнішчы ў дварах паліць, каб сагрэцца.

Hавiны
Рамонтныя працы цеплаправоду працягваюцца ў Менску, у Воршы – скончаныя
2021.01.22 08:32

ІК/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў