Служба бяспекі Украіны ў Марʼінскім раёне Данецкай вобласці выявіла хованку з 1875 кілаграмамі выбухоўкі, якая была ўпакаваная ў 75 скрынак – па 25 кг тратылу ў кожнай.
У спецслужбах сцвярджаюць, што выбухоўка належыць прыхільнікам «ДНР» і прызначалася для дыверсіяў на цывільных і вайсковых аб’ектах падчас святкавання 25-ай гадавіны незалежнасці Украіны, якая адзначаецца 24 жніўня.
Звестак пра затрыманні тэрарыстаў пакуль няма. На сайце СБУ размешчанае відэа з памяшкання, дзе праваахоўнікі знайшлі тратыл.
ДР belsat.eu паводле ssu.gov.ua