У інтэрнэце працягваюць збіраць грошы для семʼяў арыштаваных падчас акцый 25 і 26 сакавіка, а таксама затрыманых на акцыях недармаедаў і па справе «аб масавых беспарадках».
На раніцу 29 сакавіка ўжо сабралі больш за $ 20 тысяч. Пра гэта паведаміў актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак.
Грошы збіраюць у Беларусі і за мяжой. Цягам сакавіка «суды» выпісалі штрафаў на суму каля $ 35 000.
Усе падрабязнасці можна знайсці тут.
Чытайце таксама >>>
ДР belsat.eu