Для перадачы шасці акцыяў коштам 1,2 рубля спатрэбілася пастанова ўрада


Кіраўніцтва Беларусі шмат гадоў таму абвясціла вайну з бюракратыяй. Аляксандр Лукашэнка часта нагадвае «гэтую страшную бяду любога грамадства» на нарадах з чыноўнікамі. Але пастанова ўраду № 145, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 13 сакавіка даказвае, што ў «бескампраміснай барацьбе ўладаў з бюракратыяй» перамагае менавіта бюракратыя.

«Прыняць бязвыплатна з уласнасці адкрытага акцыянернага таварыства «Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка» у рэспубліканскую ўласнасць шэсць простых (звычайных) акцыяў адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» намінальным коштам 0,2 рубля на агульную суму 1,2 рубля », – гаворыцца ў дакуменце.

Шэсць акцый на агульную суму 1,2 рубля – і для гэтага спатрэбілася пастанова ўрада.

Аб’ектыў
Бюракратыя не звяртае ўвагу на меркаванне народу
2018.09.29 21:49

СК, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў