Для Лукашэнкі Беларусь і Расея – агульная Айчына


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў беларуска-расейскіх стасунках неабходна канчаткова вырашыць галоўнае пытанне – стварыць роўныя ўмовы для працы грамадзянаў і суб’ектаў гаспадарання.

Пра гэта ён заявіў 21 лістапада падчас сустрэчы з Міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

«У нас, здаецца, у цэлым з Расейскай Федэрацыяй складваюцца агулам нядрэнныя адносіны, нават вельмі добрыя. Факт, што лепш, чым з іншымі дзяржавамі. Але адно галоўнае пытанне, якое нам трэба вырашыць і пра якое мы і з вамі, і нашыя МЗС (яшчэ з часоў Барыса Ельцына) казалі, – роўныя ўмовы для працы людзей, субʼектаў гаспадарання ў нашай агульнай Айчыне. Я так гэта называю. Інакш, напэўна, і не назавеш», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на яшчэ адзін момант у развіцці супрацы з Расеяй – значнае для Беларусі адмоўнае сальда ва ўзаемным гандлі. «Калі ў нас у гандлёвым сальда велізарны мінус, вы разумееце, што нам даводзіцца шукаць недзе па ўсім свеце, каб закрыць гэты дысбаланс, таму ўсе ад эканомікі. А так сітуацыя нядрэнная», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння ў беларуска-расейскіх адносінах на ўзроўні міністэрстваў. Перш за ўсё гэта тычыцца міністэрстваў замежных справаў і абароны. «Ёсць поўнае разуменне, але ёсць і пытанні, пра якія мы павінны гаварыць, гледзячы адзін аднаму ў вочы», – лічыць кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
«Мытны кодэкс – бясконцае поле для канфліктаў». Інтэрв’ю з палітолагам Валерыяй Касцюговай
2018.01.20 16:38

СК, belsat.eu

Стужка навінаў