Для гарадзенскай Спецаўтагаспадаркі беларускай мовы не існуе?


Жыхар Горадні Сяргей Верамеенка адмовіўся падпісваць па-расейску дамову на абслугоўванне са Спецаўтагаспадаркай. Дамовы на беларускай мове ў прадпрыемства не знайшлося і яны вырашылі падаць у суд на Верамеенку.

«На суд падавала Спецаўтагаспадарка. Раней дасылалі мне паведамленні пра тое, што я абавязаны заключыць дамову аб вывазе бытавых адходаў. Я папрасіў даць мне бланк на беларускай мове. Спасылаючыся на Канстытуцыю, на Закон аб мовах, на тое, што ў нас існуе роўнасць моў. На тое, што для мяне дзяржаўная мова – беларуская, гэта мова тытульнай нацыі. На што мне нічога не адказалі. Тады я напісаў заяву з просьбай прадставіць мне бланк менавіта на беларускай мове», – распавёў Радыё Рацыя Сяргей Верамеенка.

На дасудовым разбіральніцтве суд стаў на бок гарадзенца і даў Спецаўтагаспадарцы 10 дзён, каб падрыхтаваць бланк дамовы з грамадзянамі па-беларуску.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў