Для гамельчука, які параніў міліцыянтаў у тралейбусе, пракурор папрасіў 15 з паловай гадоў турмы


У Гомельскім абласным судзе адбыліся спрэчкі ў справе Мікіты Баса, які ў траўні мінулага года, меркавана, раніў у тралейбусе траіх міліцыянтаў.

Як паведамляе TUT.BY, пракурор папрасіў прызначыць 15, 5 гадоў пазбаўлення волі для абвінавачанага ў замаху на забойства трох супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні. Сваю віну малады чалавек не прызнае цалкам.

Нагадаем, у пачатку красавіка 2018 года 23-гадовы Мікіта збег з установы адкрытага тыпу ў Магілёўскай вобласці, дзе адбываў тэрмін (3 гады) за хуліганства і незаконны абарот наркотыкаў. Яго аб’явілі ў вышук.

У траўні яго заўважылі ў родным Гомлі. Паводле следства, падчас затрымання хлопец аказаў узброены супраціў. Проста ў тралейбусе ён параніў нажом траіх аператыўнікаў – іх спатрэбіліся аперацыі. Пасля гэтага абвінавачаны скокнуў у Сож і спрабаваў сплысці, яго з лодкі падстрэлілі супрацоўнікі АМАПу.

13 лютага хлопец выступіць з апошім словам.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў