#Димонответит: Акцыя пратэсту ў Маскве пачалася з затрыманняў


Пратэст у Маскве

Жыхары расейскай сталіцы выйшлі на антыкарупцыйную акцыю.

Пратэсты адбываюцца ў буйных расейскіх гарадах. Нагодай для акцый стала расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй аб нерухомасці прэм’ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

У Маскве, на вуліцы Тверской, куды апазіцыянер Навальны прапанаваў перанесці акцыю пратэсту супраць карупцыі, акцыя пачалася з затрыманняў, перадае карэспандэнт РБК.

Супрацоўнікі АМАП затрымалі хлопца са сцягам Расеі

Раней улады ўзгаднілі акцыю на праспекце Сахарава ў расейскай сталіцы – туды прыйшлі некалькі соцень чалавек.

Карэспандэнт Meduza.io перадае, што АМАПаўцы ходзяць і хапаюць усіх запар, у прыватнасці затрыманая каардынатар «Адкрытай Расеі» Марыя Баронава.

Некаторыя сілавікі на плошчы Пушкінскай апранулі супрацьгазы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Twitter»

Стужка навінаў