Дэзынфекцыю пад'ездаў менчукі не будуць аплочваць


Тарыфы на прыбіранне падʼездаў для насельніцтва ва ўмовах распаўсюду кароанвірусу не павялічацца. ЖКГ мае сродкі на тое, каб штодня ладзіць дэзынфекцыю падʼездаў жыхароў сталіцы, піша «Минск-Новости».

У 2020 годзе тарыф на санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома складае 82 капейкі на аднаго чалавека за месяц. Гэтыя грошы выдаткоўваюцца на штодзённае сухое прыбіранне першых паверхаў, вільготнае і сухое прыбіранне ўсіх паверхаў у месцах агульнага карыстання па адным разе ў месяц, а таксама дэзынсекцыі i дэратызацыю.

«Жыхарам не варта турбавацца з нагоды павышэння тарыфу. Выдаткі на дэзынфекцыю, у тым ліку на дадатковыя прыбіранні, паводле Менгарвыканкаму, пакрываюцца за кошт сродкаў, прадугледжаных у бюджэце сталіцы на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі, катастрофамі. Разам з тым працаўнікам па комплекснаму прыбіранню будуць налічаныя даплаты», – паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду і працы з насельніцтвам МГЖГ Анастасія Варабʼёва.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй штодня з пачатку красавіка ажыццяўляецца дэзынфекцыя ў падʼездах, чатыры разы на месяц ладзіцца вільготнае прыбіранне з выкарыстаннем дэзынфікуючых сродкаў.

Hавiны
Лукашэнка лічыць, што прыйшоў час актыўна асвойваць землі ў чарнобыльскай зоне
2020.04.26 14:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў