Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб адтэрміноўцы прызыву


Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект Закона «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы».

Пад петыцыяй супраць гэтага законапраекту падпісалася больш за 10 000 чалавек.

Аўтары законапраекту мяркуюць, што адтэрміноўку па вучобе трэба даваць толькі адзін раз. А гэта значыць, што навучанне ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя.

«Прынцып аднакротнасці не будзе распаўсюджвацца на тых, хто навучаецца па напрамках дзяржорганаў. Усе адтэрміноўкі, якія былі прадстаўленыя да ўступлення ў сілу законапраекта, будуць дзейнічаць. Адмяняць іх ніхто не плануе», – удакладніў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Аб’ектыў
Вучоба ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя
2019.06.25 21:44

ЮВ belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў