Дэпутаткі Канапацкая і Анісім накіравалі ў міністэрствы законапраект аб абароне бел-чырвона-белага сцягу


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Алена Анісім, а таксама сустаршыня БХД Вольга Кавалькова накіравалі ў Мінюст і МУС законапраект «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

Пра гэта Вольга Кавалькова паведаміла на сваёй старонцы ў «Facebook».

Законапраект накіравалі ў міністэрствы, каб пазней унесці яго на сесію Палаты прадстаўнікоў (працэдура ўнясення праекту на сесію патрабуе, каб аўтары запыталіся меркаванне пра тэкст кампетэнтных дзяржаўных органаў). Да тэксту далучылі і подпісы грамадзянаў, якія падтрымалі ініцыятыву.

«Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з’яўляецца першым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны», – напісала сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Раней, 12 верасня, законапраект накіравалі ў Міністэрства культуры.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары