Дэпутата на Валожыншчыне пазбавяць паўнамоцтваў


Дэпутат Івянецкага пасялковага Савету дэпутатаў, былы начальнік участка Валожынскага ЖКГ, які працуе цяпер інжынерам, можа быць пазбаўлены паўнамоцтваў дэпутата. Пракуратура Валожынскага раёну ўнесла прадпісанне ў Івянецкі пасялковы Савет дэпутатаў пра датэрміновае спыненне паўнамоцтваў гэтага дэпутата ў сувязі з судзімасцю.

Пасяджэнне камісіі райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі прайшло ў Валожыне 25 сакавіка, паведамляе kraj.by.

«У камісію звярнуліся жыхары Івянца і распавялі пра тое, што былы начальнік Івянецкага ўчастка РУП «Валожынскае ЖКГ», асуджаны паводле артыкулу Крымінальнага кодэкса «Службовая халатнасць», да гэтага часу з’яўляецца дэпутатам. Акрамя гэтага, ён застаўся працаваць у ЖКГ на пасадзе інжынера. У Івянецкі пасялковы Савет дэпутатаў мы ўнеслі прадпісанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата ў сувязі з судзімасцю», – распавёў пракурор Валожынскага раёну Юры Канапацкі.

Паводле рашэння суда, якое было прынята 25 ліпеня летась, былы начальнік участка ЖКГ атрымаў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Яго прызналі вінаватым у злачыннай халатнасці, у выніку якой у Івянцы 23 красавіка 2015 года згарэлі два жылыя дамы.

Па словах Юрыя Канапацкага, у сваім звароце ў антыкарупцыйную камісію жыхары Івянца заявілі: яны лічаць, што былы начальнік участка і інжынерам не мае права працаваць, паколькі ён на 5 гадоў пазбаўлены права займаць арганізацыйна-распарадчыя пасады.

Аднак пракуратура не знайшла важкіх падстаў для прыняцця мераў у гэтым выпадку.

«У службовай інструкцыі інжынера няма дакладных фармулёвак, якія сведчаць, што інжынер у межах сваёй пасады выконвае арганізацыйна-распарадчыя абавязкі. Таму пракуратура не ўгледзела ў гэтым выпадку парушэнняў. Тым не менш камісія Валожынскага райвыканкаму па супрацьдзеянні карупцыі рэкамендавала кіраўніцтву Валожынскага ЖКГ перагледзець працоўныя адносіны з гэтым працаўніком», – дадаў Юры Канапацкі.

Hавiны
Дэпутатку сельсавету падазраюць у пагрозах узарваць школу. Яна распавядае, што гэта за школа
2019.02.23 19:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў