Дэпутат Вярхоўнай Рады распавёў пра 900 тыс адзінак зброі на руках ва ўкраінцаў


У цяперашні момант на руках ва ўкраінцаў афіцыйна знаходзяцца 900 тыс. адзінак зброі, паведаміў у эфіры перадачы «Гордон» дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Антон Герашчанка.

«З іх недзе 130 тыс. [адзінак] – наразных і парадку 800 тысяч – гладкаствольных», – удакладніў парламентар.

Ён дадаў, што дакладнай лічбы незарэгістраванай зброі на сённяшні дзень няма.

«На сёння ў нас дазволена любы від узбраення мець на руках, апроч кароткаствольнай зброі, то бок пісталетаў, якія можна насіць патаемна», – растлумачыў Герашчанка.

Таксама дэпутат заявіў, што лічыць «слушным варыянтам» правядзенне ва Украіне «кансультацыйнага рэферэндуму» па пытанні пра легалізацыю зброі. Герашчанка назваў гэта «вельмі складаным пытаннем».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў