Дэпутат прыйшоў забараніць канцэрт Вайцюшкевіча, але застаўся яго слухаць


У менскай школе № 48 у межах сустрэчы з выбарцамі кандыдата ў дэпутаты, прадстаўніцы БХД Марыны Хоміч прайшоў канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Перад яго выступам дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Савановіч папярэдзіў арганізатараў, што канцэрт па-за законам.

Савановіча перапыніў экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. Ён выгукнуў, што прысутныя прыйшлі на сустрэчу з Хоміч, а не выслухоўваць вытрымкі з заканадаўства, якія спрабаваў чытаць дэпутат. Хтосьці з залы нагадаў пра канцэрт Дарафеевай, які яна дала на сустрэчы з выбарцамі. Пасля гэтага дэпутат аддаў мікрафон і сеў у першым радзе.

Перад канцэртам Вайцюшкевіча выступіла сама Хоміч, а таксама лідары аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

Хоміч звярнулася да Савановіч. Яна сказала, што форму сустрэчы са сваймі выбарцамі мае права выбіраць сама. Мерапрыемства хрысціянскія дэмакраты прысвяцілі памяці загінулага ва Украіне беларуса Алеся Чаркашына.

«Шмат якія святары і пастары ў гэтае пекла не палезлі і хлопцы, якія былі там, казалі, што гэта адзіны чалавек, які суцяшаў, казаў пра Бога, маліўся. Падчас малітвы ён трапіў пад абстрэл і 28 жніўня адышоў да Бога», – сказаў Севярынец.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”275595″ img_size=”large”][vc_column_text]Рымашэўскі падкрэсліў, што памяць Чаркашына – адзін з пунктаў праграмы хрысціянскіх дэмакратаў, таму прысвечаны загінуламу беларусу канцэрт у межах сустрэчы з выбарцамі лагічны.

«Ён загінуў за нашу і вашу свабоду, баронячы ад расейскай навалы не толькі Украіну, але і Беларусь. Гэта імпрэза не ў падтрыманне ўкраінскай улады, ці супраць расейскай. Але супраць той агрэсіўнай палітыкі, якую апошняя праводзіць. Калі б не такія хлопцы, як Чаркашын, то расейскія войскі ўжо б тапталі сваймі ботамі Беларусь. Дзейсная ўлада зрабіла ўсё магчымае, каб гэта атрымалася: новымі вайсковымі базамі, новымі антызаконнымі хаўрусамі», – дадаў Рымашэўскі.

У канцы свайго выступу палітык нагадаў пра чорныя спіся (улады яго існаванне адмаўляюць), у які ўключаныя беларускія музыкі (такія як Вайцюшкевіч, Вольскі, Міхалок і іншыя) праз альтэрнатыўную да афіцыйнай грамадзянскую пазіцыю.

«Чорныя спісы – гэта ганебная зʼява для Беларусі. Мы прымусім улады вярнуць нам нашу песню», – падсумаваў Рымашэўскі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”275599″ img_size=”large”][vc_column_text]Вайцюшкевіч са сцэны нагадаў, што чорныя спісы існуюць не толькі ў музыцы, але таксама літаратуры і палітыцы.

Перад канцэртам ён выказаў надзею, што музыка зможа абʼяднаць беларусаў, каб мы перасталі падзяляць адно аднаго на правых і левых, сумленных і несумленных.

На канцэрт сабралася больш за сотню слухачоў. Акрамя хрысціянскіх дэмакратаў палітыкі з іншых дэмакратычных партыяў і рухаў на ім не прысутнічалі. Вайцюшкевіч выступаў больш за гадзіну і праспяваў у асноўным творы беларускіх паэтаў, у тым ліку Някляева і Бураўкіна.

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў