Дэпутат пра руйнаванне крыжоў у Курапатах: Калі мы ўжо навучымся рабіць нешта па-людску? Па-хрысціянску?


Кіраўнік камісіі міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі пракаментаваў у сваім «Facebook’у» знос крыжоў у Курапатах.

Абноўлена
У Курапатах знесеныя 70 крыжоў і затрыманыя 15 асобаў. Абноўлена
2019.04.04 10:09

«Даведаўся пра знос крыжоў падчас уладкавання мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Курапаты… Першая рэакцыя: замяшанне, боль і трывога… Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, паступаць па-людску? Па-хрысціянску? Не абражаючы пачуццяў і годнасці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадскага абмеркавання таго, якім бы мы хацелі бачыць гэтае сакральнае для нас, якія жывуць, месца агульнай памяці, болі і пакаяння? А цяпер спяшаемся… Навошта?», – напісаў Валерый Варанецкі.

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты па рашэнні ўладаў дэмантавалі драўляныя крыжы, якія раней актывісты ўсталявалі на знак памяці ахвяраў сталінскіх расстрэлаў.

Hавiны
Людзі крычалі і не разумелі, за што іх забіваюць. Сведка расстрэлаў у Курапатах узгадвае жудаснае відовішча
2018.09.27 13:00

Увечары 3 красавіка сустаршыня БХД Павел Севярынец паведаміў, што ў Курапаты прыязджалі чыноўнікі. Ён сцвярджае, што ўлады збіраюцца паставіць там агароджу.

Hавiны
Усё, што вядома пра знос крыжоў у Курапатах. Максімальна коратка
2019.04.04 15:16

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў