Дэпутат мяркуе, што продаж праязных праз «Табакеркі» – правільная захада «Менсктрансу»

Дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Камароўскі мяркуе, што дамова «Менсктрансу» з «Табакеркамі» на рэалізацыю праязных дакументаў стане карыснаю, піша «Минск-Новости».

«Менсктранс» дэмантуе ўсе свае шапікі з гарадскіх вуліцаў. Праязныя дакументы будуць прадавацца ў «Табакерках». З чэрвеня штомесяц з вуліц сталіцы будуць знікаць прыкладна па 15 кіёскаў «Менсктрансу» (усяго іх у прадпрыемства 164). Пры гэтым з’явіцца 500 новых «Табакерак»

«Наколькі эфектыўна «Табакеркі» будуць прадаваць праязныя дакументы? Нямала абураных водгукаў выклікаў сам факт іх зʼяўлення. Памятаеце, як гадоў 10 таму прыбіраліся шапікі з прыпынкаў грамадскага транспарту? Гэта рабілася з абсалютна добрых памкненняў – там прадавалі не толькі тытунёвыя вырабы, але і слабаалкагольныя напоі. Важна, каб такія тавары не рэалізоўваліся ў «Табакерках», – сказаў Ігар Камароўскі.

У снежні 2017 года Лукашэнка дазволіў кампаніі алігарха «Энерго-Оил» Аляксея Алексіна стварыць адзіную тавараправадную сетку ў тытунёвай сферы. У межах стварэння такой сеткі ў Беларусі зʼявіліся кіёскі «Табакеркі» (агулам да 2020 года плануецца стварыць да 2,5 тысяч аб’ектаў).

«Табакеркі» выклікалі абурэнне ў грамадстве, бо раней улады або цалкам забаранілі кіёскі дробных прадпрымальнікаў (як, напрыклад, у Менску) або значна абмежавалі іх колькасць. Па стане на студзень 2020 года ў Беларусі налічвалася 2300 кіёскаў «Табакерка».

https://belsat.eu/news/u-mensku-zbirayuts-podpisy-suprats-tabakerki-vyklikae-pytanni-byaspeki/

СК belsat.eu

Hавiны