Дэпутат Марзалюк у Магілёве ўрачыста адкрыў… парэнчы

У Магілёве дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк урачыста перарэзаў чырвоную стужку, якою былі абвязаныя новыя металічныя парэнчы на тэрыторыі гарадскога парку ў раёне вуліцы 30 гадоў Перамогі.