Дэпартаванай з Беларусі данбаскай добраахвотніцы паведамілі, што «дэпартацыі не было»


«Прыйшоў першы афіцыйны адказ на пытанне пра маю дэпартацыю з Беларусі», – напісала ў сваім «Фэйсбуку» добраахвотніца «Правага сектару» Аліна Касоўская, якая ваявала на Данбасе.

Аліну Касоўскую затрымалі ў Менску 14-га траўня пасля таго, як яна скончыла размаўляць з журналістам «Белсату» Алесем Залеўскім. Іх разам з аператарам схапілі людзі ў цывільным, калі яны выходзілі з пад’езда. Ананімы зацягнулі іх у мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Пасля журналістаў і актывістку прывезлі ў Савецкае РУУС, адкуль украінку адвезлі на лётнішча ды змусілі купіць квіток ва Украіну, а журналістаў адпусцілі.

Касоўская знаходзілася ў Беларусі ад 3-га траўня, праводзіла тут свой адпачынак, наведваючы Магілёў, Віцебск ды Менск. Падчас паездкі дзяўчына атрымала ад беларускіх патрыётаў грошы для беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на Данбасе на ўкраінскім баку.

Пасля гэтых падзеяў Аліна Касоўская скіравала запыт у Міністэрства замежных справаў Украіны адносна сваёй дэпартацыі. 18 траўня амбасада Украіны ў Беларусі скіравала ноту на адрас МЗС Беларусі з мэтаю высвятлення ўсіх абставін дэпартацыі спадарыні Касоўскай.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGYWxpbmFmb3J0dW5hQVRPJTI1MkZwb3N0cyUyNTJGMTgyMDU3NzQ3MTQ5ODM1NCUyNndpZHRoJTNENTAwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1MDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI3OTYlMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQW5vbmUlM0JvdmVyZmxvdyUzQWhpZGRlbiUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwYWxsb3dUcmFuc3BhcmVuY3klM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Але афіцыйнага адказу ад беларускага боку не паступіла. МЗС Украіны аднак паведаміў актывістцы: з вуснай інфармацыі ад беларускіх кампетэнтных органаў стала вядома, што «да грамадзянкі Аліны Касоўскай працэдура высылкі або дэпартацыі не ўжывалася, але яна была ўнесеная ў спіс асоб, уезд якім у Беларусь непажаданы або забаронены».

Актывістка звярнула ўвагу, што за два тыдні да дэпартацыі яе бесперашкодна ўпусцілі ў Беларусь на кантрольна-прапускным пункце ў Гомлі.

«Клятыя прарасейскія КДБісты, яны могуць толькі незаконна абкрасці ды пагрозамі выгнаць з краіны дзяўчыну-добраахвотніцу, а вось калі справа даходзіць да простага – растлумачыць прычыну, то хаваюцца па норах!», – напісала добраахвотніца.

Яна звярнула ўвагу таксама, што з невядомых прычынаў ейнаю справаю займаўся ў МЗС Украіны намеснік міністра ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў