«Дэмакраты хочуць забраць у вас усё»: Трамп запісаў відэазварот да амерыканцаў


Прэзідэнт ЗША апублікаваў у сваім «Twitter’ы» відэазварот да амерыканцаў.

«Тое, што адбываецца цяпер – гэта самае вялікае махлярства ў гісторыі амерыканскай палітыкі. Дэмакраты хочуць адабраць у вас зброю, ахову здароўя, голас, свабоду, суддзяў, яны хочуць забраць усе. Мы не можам дазволіць, каб гэта здарылася, мы змагаемся за тое, каб высушыць балота. Яны спрабуюць спыніць мяне, таму што я змагаюся за вас, я ніколі не дам гэтаму здарыцца», – заявіў Трамп.

Гэта ўжо другі відэаролік, апублікаваны цягам содняў. Папярэдні быў рэкламным спотам.

Кангрэс ЗША распачаў працэдуру імпічменту Доналду Трампу.

Абноўлена
Трампу пагражае імпічмент за гэтую фразу. Вось яна
2019.09.25 18:40

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў