Дэйвіда Лінча ўзнагародзілі ганаровым «Оскарам»


Кінарэжысёр Дэйвід Лінч атрымаў 27 кастрычніка ганаровую прэмію «Оскар» за выбітны ўнёсак у кінематограф. Пра гэта паведамляе «Тўітэр» Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў.

Ганаровай узнагародай уганараваныя таксама італьянскі рэжысёр Ліна Вэртмюлер і амерыканскі актор Уэс Ст’юдзі. За выбітны ўнёсак у справу гуманізму ўзнагароджаная акторка Джына Дэйвіс.

Цырымонія праходзіла ў Лос-Анджэлесе.

Ганаровы «Оскар» штогод прысуджаецца людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё творчым дасягненням і зрабілі выбітны ўнёсак у кінаіндустрыю.

Першапачаткова такія ўзнагароды ўручалі падчас асноўнай цырымоніі ўзнагароджання, але затым для іх вылучылі адмысловы вечар.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў