Дэбаты Парашэнкі і Зяленскага на стадыёне. СТРЫМ


Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага праходзяць на стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве.

Па словах спікера штаба Уладзіміра Зяленскага Дзмітрыя Разумкова, прайшлі пасяджэнні рабочых груп з удзелам прадстаўнікоў абодвух бакоў.

«Яны праходзяць трошкі дзіўна, таму што нашы калегі выдаляюцца для правядзення кансультацый, потым вяртаюцца. Была дасягнутая пазіцыя, што на стадыёне менавіта на газоне паставіць сцэну не атрымаецца, таму што літаральна праз некалькі дзён пройдзе футбольны матч, і мы проста сапсуем газон, што недапушчальна. Таму было прынятае рашэнне паставіць сцэну так, як звычайна гэта робяць на канцэрты», – сказаў прадстаўнік Зяленскага.

Прапанову паставіць асобныя сцэны, паводле яго словаў, вылучылі прадстаўнікі Пятра Парашэнкі.

«Потым вярнуліся нашы апаненты і сказалі: мы паставім другую сцэну, толькі з іншага боку. Навошта гэта робіцца, я не ведаю», – сказаў Разумков.

Hавiны
Пагрозы і нянавісць. Што будзе з Украінай пасля 21.04
2019.04.16 18:28

Яшчэ адной праблемай стала наяўнасць прыхільнікаў на стадыёне.

«Было прапанавана 30 на 30. 30% – гэта людзі, якія падтрымліваюць Зяленскага, 30% – Парашэнку, 40% – тыя, хто альбо не вызначыўся са сваім выбарам, альбо падтрымліваў іншага кандыдата. Думаю, гэта правільная пазіцыя», – сказаў Разумкоў.

Як будуць вызначаць сімпатыі выбарнікаў, прадстаўнік Зяленскага не патлумачыў. Ён таксама лічыць, што гэтыя дэбаты не паўплываюць на ход выбараў, «але запыт грамадства ёсць, трэба праводзіць».

Правесці выбары на стадыёне прапанаваў Уладзімір Зяленскі. Пётр Парашэнка пагадзіўся на прапанову. Сёння Зяленскі аднаасобна абвясціў аб размеркаванні квіткоў на дэбаты. Аднак пакуль спасылка браніравання квіткоў на адмысловым сайце працуе нестабільна.

ОК/ЛБ/ІР, belsat.eu

Стужка навінаў