Вулічныя мастакі адрэагвалі на прапанову Давыдзькі забараніць каментары ў інтэрнэце.
Выявы Генадзя Давыдзькі ў выглядзе гераіні брытанскай дзіцячай праграмы з’явіліся на вуліцы Макаёнка і яшчэ ў некалькіх месцах сталіцы. Пра гэта паведаміў Signal Project.
«Дзесьці ў горадзе прытаіліся яшчэ як мінімум два старшыні Белтэлерадыёкампаніі», – піша выданне.
Паводле ідэі мастакоў, тэлепузік будзе глядзець на працаўнікоў БТ, якія ідуць на або з працы.
Аўтары вулічных партрэтаў называюць іх адказам на прапанову Давыдзькі забараніць каментары да навінаў у інтэрнэце.
Давыдзька намаляваны ў выглядзе тэлепузіка Лялі (Laa-Laa) – жоўтага колеру з антэнай. У серыяле Ляля любіць спяваць і танчыць, яе любімая цацка – мячык. Ролю Лялі выконвала Нікі Смэдлі (Nikki Smedley).
«Тэлепузікі – істоты без характару і ўчынкаў, яны не з’яўляюцца самастойнымі, усе іх дзеянні падпарадкаваныя жорсткаму кантролю нейкага голасу звыш. Замест сэрца ў іх тэлевізар», – патлумачылі мастакі свой выбар персанажу «Беларускаму партызану»
ДД