Давыдзька прапанаваў размяшчаць беларускую сацыяльную рэкламу на замежных ТБ-каналах

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Генадзь Давыдзька ініцыюе замену рэкламы на замежных ТБ-каналах на беларускую сацыяльную, піша БелТА.

Змены ў рэкламу на ТБ-каналах абмяркоўваліся падчас пасяджэння рабочай групы Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На абмеркаванне вынесены праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

«Прапанова складаецца ў наступным. Калі замежнае СМІ транслюе ў нас свае перадачы без права паказваць рэкламу, то добрасумленнае СМІ і кабельныя аператары абавязаныя яе выразаць. Мяне абурае заўсёды, калі праглядаю кабельныя каналы, што там даволі часта сустракаецца рэклама замежных вытворцаў. Па гэтым законапраекце будзе дазволена сацыяльная рэклама, то бок сацыяльныя ролікі, што ўразаюцца ўжо беларускім аператарам у гэты кантэнт», – сказаў Давыдзька.

Геі, пенсіянеры і ворагі дзяржаўнасці: пра што Давыдзька гаварыў на сустрэчы з выбарнікамі

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны