Давераную асобу Ціханоўскай з Мастоў пакаралі 7 соднямі арышту


У Мастах да 7 содняў адміністратыўнага арышту быў засуджаны Аляксандр Мілюк – давераная асоба кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Святланы Ціханоўскай.

Спрэчныя сітуацыі праваахоўнікаў і Мілюка адбываліся на працягу двух месяцаў. 3 ліпеня Аляксандр з маленькім сынам ішоў дамоў, раптам да яго падышоў мужчына ў нецвярозым стане і пачаў нецэнзурна выказвацца і штурхаць у плячо Аляксандра. Праз некалькі хвілін з’явіліся міліцыянты, Аляксандр прасіў іх абараніць ад нецвярозага мужчыны, аднак, тыя забралі ў аддзел і Мілюка, і правакатара. У РАУСе Мілюку стала кепска, прыехала хуткая, высветлілася, што Аляксандр хворы на каронавірус, пасля чаго ён знаходзіўся дома на самаізаляцыі.

Аляксандр Мілюк.
Фота: http://harodniaspring.org

Пазней на Аляксандра напісалі заявы два міліцыянты з Мастоў – Аляксей Літош і Яўген Кудрашаў нібы за абразу супрацоўнікаў міліцыі. 15 ліпеня да Мілюка дамоў прыйшлі міліцыянты каб правесці агляд яго жылля. Агляд праводзілі ў межах праверкі, згодна артыкулу 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».

У выніку 7 жніўня Мастоўскі раённы суд прысудзіў Аляксандру Мілюку 7 содняў адміністратыўнага арышту – за дробнае хуліганства, здзейсненае 3 ліпеня.

АК Belsat.eu

Стужка навінаў