Дата штогадовага паслання Лукашэнкі да народу дагэтуль не вызначана


Як паведамляе TUT.by, дата традыцыйнага паслання Аляксандра Лукашэнка да беларускага народу і Нацыянальнага сходу пакуль застаецца невядомай.

Паводле выдання, пасланне спачатку было запланаванае на 16 красавіка, але так і не адбылося.

Некаторыя дэпутаты, з якімі пагаварыў TUT.BY, выказалі здагадку, што, хутчэй за ўсё, пасланне адбудзецца ўжо ў сярэдзіне траўня, пасля святаў. «Дату мы пакуль не ведаем», – распавялі і ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Як распавяла крыніца TUT.BY, знаёмая з сітуацыяй, пасланне з парадку дня прэзідэнта не знятае, але дата пакуль не вызначана.

Прычына пераносу даты паслання невядомая. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант на пытанні пра гэта не адказвае.

Hавiны
Наталля Эйсмант пра здароўе Лукашэнкі: «Не дачакаецеся!»
2020.04.21 17:04

Часцей за ўсё Лукашэнка выступае з пасланнем да народу і Нацыянальнага сходу ў красавіку. Звычайна падчас такіх зваротаў кіраўнік дзяржавы падводзіць вынікі папярэдняга года ды абвяшчае задачы на будучыню.

Hавiны
Ці выконваюцца загады Лукашэнкі? Шэсць абяцанняў за шэсць гадоў
2019.04.18 15:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў