Дата першага паседжання беларуска-расейская групы па інтэграцыі пакуль не вызначаная


Дата правядзення сумеснага пасяджэння беларуска-расейскай групы па паглыбленні інтэграцыі пакуль яшчэ не прызначана, паведаміў міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты.

«Пакуль расейскія калегі на сувязь з намі не выходзілі па выніках сустрэчы прэзідэнтаў. Я так разумею, яны, можа быць, фармуюць сваю пазіцыю. Пакуль мы чакаем ад іх прапаноў», – цытуе словы Дзмітрыя Крутога interfax.

Кіраўнік Мінэканомікі заўважыў, што пазіцыя Менску сфармавана ўжо даўно.

«Яе неаднаразова агучваў прэзідэнт», – дадаў ён.

Дзмітрый Круты ўзначальвае гэтую групу з беларускага боку.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў