Даследаванне ААН: траціну харчоў у свеце выкідваюць на памыйніцу


Сусветная харчовая праграма (СХП) па выніках даследавання прыйшла да высновы, што амаль трэцяя частка прадуктаў харчавання на планеце выкідваецца ў сметніцу. Штогод у свеце марнуецца каля 1,3 млрд тон харчоў, паведамляе прэс-служба ААН.

Сусветная харчовая праграма (арганізацыя заснаваная ў 1963 годзе як орган па харчовай дапамозе ў сістэме ААН) канстатуе, што ў выніку марнавання траціны харчоў, глабальная эканоміка губляе каля трыльёна долараў штогод. Сітуацыя, на думку экспертаў, мусіць змяніцца. Дзеля гэтага СХП абвесціла пра кампанію, якая ставіць на мэце спыніць бессэнсоўнае марнаванне харчоў. Дзеля гэтага варта скараціць аб’ёмы адкідаў, змяніць умовы захавання прадуктаў.

Аб’ектыў
Вяскоўцы на знак пратэсту выкідаюць трускаўкі
2019.06.13 21:24

Варта нагадаць, што Расея цягам апошніх гадоў знішчае дзясяткі тон харчавання, якія забароненыя да ўвозу ў краіну з Захаду. Такім чынам чыноўнікі краіны падтрымліваюць антысанкцыі. У той жа час у самой Расеі недаядаюць тысячы дзяцей.

Hавiны
У Расеі прапанавалі не знішчаць «санкцыёнку»
2019.06.11 18:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў