Дашкевіча пакаралі штрафам за заклік паставіць знічы ў Курапатах


26 сакавіка палітыка Змітра Дашкевіча пакаралі штрафам у Br 1147,5 за «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).

Паседжанне адбылося ў Цэнтральным судзе Менску. Рашэнне аб пакаранні вынес суддзя Іван Ігнацьевіч Касцян.

Змітра Дашкевіча затрымалі 24 сакавіка адразу пасля выступу ў Кіеўскім скверы ў Менску, дзе ў нядзелю праходзіў канцэрт з нагоды 101-й гадавіны заснавання БНР. Дашкевіча скруцілі на вачах ягонай жонкі Насты Дашкевіч.
Падчас прамовы Дашкевіч назваў міліцыянтаў «шуняўкамі», а Лукашэнку – «самазванцам». А таксама заклікаў удзельнікаў святкавання Дня Волі прыйсці ў Курапаты і паставіць там знічы.
Амаль двое содняў Змітра Дашкевіча трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Абноўлена
Дашкевіча затрымалі на свяце Дня Волі. Ён са сцэны назваў Лукашэнку самазванцам
2019.03.24 14:57

Дарэчы, на канцэрт у Кіеўскім скверы Дашкевіч прыйшоў у шкарпэтках з аўтазакамі, якія нядаўна выпусціла кампанія «LSTR Адзенне».

Паводле праваабарончага сайту spring96.org, 25 сакавіка ў Менску міліцыя затрымала 15 чалавек, якія хацелі адзначыць Дзень Волі.

Аб’ектыў
Вынікі Дня Волі-2019: Два канцэрты, менскія затрыманні і прамова Змітра Дашкевіча
2019.03.25 21:16

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў