
У Менску адбыўся суд над грамадскім актывістам Змітром Дашкевічам. Суд палічыў яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі і пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў, а таксама штрафам у 10 базавых за супраціў супрацоўнікам міліцыі. Максімальны памер штрафу для фізічных асобаў складае 50 базавых (Br 1050). Менавіта столькі Зміцер Дашкевіч мусіць заплаціць за акцыю, якая адбылася 7 лістапада.
Вядзецца пра акцыю каля адкрыцця помніка Леніну ля заводу МТЗ. Тады затрымалі Змітра Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага, Арцёма Леўчанку і Рамана Ганчарова.
«Гэта абсалютна дзікунская сітуацыя. Магчыма, былі і больш жорсткія затрыманні і збіццё, але такой неадэкватнасці, замешанай на нейкіх хворых сексуальных уяўленнях я ўпершыню сустрэў», – распавёў журналістам Зміцер Дашкевіч пасля акцыі.
На прысудзе нікога не было, дарэчы. Сам Дашкевіч паехаў на суд да Кондруся
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Апытваюць сведак з боку Дашкевіча. “Дзе працуеце?” – “Дармаед”
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Сведка кажа па-беларуску, суддзя ўсё разумее, сакратар запісвае. Але што? “Пачаўся жорсткі супраціў з боку камуністраў” – што, так і піша?
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Дашкевіч просіць сведку апавесці, што было ў аўтобусе, бо “мы прыйшлі паглядзець на аматараў смактаць дубінкі”
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
“Жанчынам гэта падабаецца і ты будзеш смактаць” (с) беларускія амапаўцы
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Так, выдалілі журналіста @svaboda за тое, што рабіла фотаздымкі на тэлефон
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Самае важнае, што нам аператар сядзіць тут з вялізарнай камерай і ўсё здымае ???
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Сведкі Дашкевіча кажуць, што ў калідоры амапаўцы вучаць канспекты з паказаннямі, якія яны павінны даць. – піша @nasa_niva
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
“Гэта наша тэрыторыя і наш помнік” – кажа ідэолаг МТЗ. “Ен мае гістарычную каштоўнасць”
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Кароткая куртка і спартовыя штаны. Здагадайцеся, хто наступны сведка?
“Попытался спровоцировать драку в честь открытия памятника” Драку. В честь
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
“Это касается вопроса данного дела?” – товарищ Андрэй адказваць не хоча, нікога не біў і адкуль у Дашкевіча пабоі не ведае pic.twitter.com/3qifWV33zw
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
О, камандзір аддзялення АМАПа. “С Дмитрием мы хорошо знакомы, отношения служебные”
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
“Мы вас спасли в ваших же интересах” – чаму не затрыманыя тыя, ад каго ратавалі? – пытае Дашкевіч
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
“Если бы я кого-то избивал, то это были бы очень тяжкие последствия, я владею законами” – госпадзі, оу
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
Допыт сведкаў скончыўся, вывучаюць пратаколы
— Belsat TV (@Belsat_TV) 16 listopada 2016
«Мяне асабіста пачалі біць у аўтобусе, калі загрузілі на падлогу – білі нагамі, білі падгалоўнікам ад сядзення. Яны кажуць: «Што – вам наш Ленін перашкаджае?». Я ў адказ: «Дык гэта сатана, ідэолаг забойстваў. Вы – дзеці сатаны, калі яго бароніце». Яны адразу зварʼяцелі.
Адзін з іх узяў пальцамі мой нос і задраў маю галаву ўверх, а другі тыкаў дубінкамі ў зубы і крычаў «Смакчы!!». Яны там вычварэнцы. Такога, каб дубінкай у вусны, я не памятаю, з такім ніколі не сустракаўся», – распавёў Зміцер Дашкевіч «Белсату».
Іншаму актывісту яны таксама тыкалі дубінкай у вусны. «У райаддзеле я ім кажу: «Калі вы ўсе тут такія заклапочаныя сексуальна, удома займайцеся, смакчыце дубінкі адзін аднаго. З людзьмі можна абыходзіцца па-іншаму, асабліва калі вы – прадстаўнікі закону»
Зміцер Дашкевіч паведаміў, што мае намер падаць скаргу ў пракуратуру на дзеянні АМАПу. Але пакуль што ў суд выклікаюць уласна актывіста.
Адкрыццё помніка Леніну адбылося ў Менску 7 лістапада – паводле «просьбы камуністаў».
На самой справе, новы Ленін – гэта пачышчаны і перафарбаваны стары Ленін, які стаяў раней ва ўнутраным двары заводу.
Напярэдадні ўсталявання помніка завадская газета «Беларус-МТЗ» правяла апытанне сярод рабочых пра стаўленне да помніка. Згодна з выданнем, усе апытаныя падтрымалі ініцыятыву.
МЛ, belsat.eu