Дашкевіча і Пальчыса аштрафавалі за паход у скандальны барбершоп «Чэкіст»


Суд прыняў рашэнне завочна асудзіць лідара «Маладога фронту» і блогера за «дробнае хуліганства» і прысудзіць штраф 30 базавых велічыняў (735 рублёў) кожнаму.

Уладальнікі барбершопу «Чэкіст» падалі ў суд на Змітра і Эдуарда пасля таго, калі яны наведаліся ва ўстанову і прапанавалі змяніць назву, якая выклікала спрэчкі ў грамадстве. Тады актывісты павесілі ўнутры памяшкання плакат са спісам 128 расстраляных у савецкія часы, але саўладальнік «Чэкісту» яго сарваў.

Дашкевіч і Пальчыс на судовае паседжанне не з’явіліся. Сёння яны збіраюць подпісы за родную мову на акцыі #Мова2018.

«Я думаю, гэты суд і прызначаны адмыслова на гэты дзень, ведаючы, што ў нас будзе такое мерапрыемства. Я спрабаваў перанесці неяк дату, але мне адмовілі», – распавёў belsat.eu Дашкевіч.

Разважанні ўладальнікаў «Чэкіста» у размове з Belsat.eu

«Вяртанне да савецкай спадчыны – злачынства. Я на гэта як магу рэагую. Я лічу лагічным узвысіць голас супраць хлусні, бо калі не ўзвышаеш голасу супраць хлусні – ты сам суўдзельнік хлусні», – дадае актывіст.

Уладальнікі барбершопу «Чэкіст» Ілля Мятліцкі і Алег Кот нічога дрэннага ў назве не бачаць і вырашылі яе не змяняць.

Чаму барбер-шоп “Чэкіст”, а не “Эсэсавец”? | Почему барбершоп назвали “Чекист”, а не “Эсэсовец”? .

ДР belsat.eu

Стужка навінаў