Дашкевіч знайшоўся. Яго могуць судзіць у панядзелак


Зміцер Дашкевіч – у ізалятары часовага ўтрымання. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.

«Ён знайшоўся ў ІЧУ», – паведаміла Наста Дашкевіч.

Родныя і паплечнікі Дашкевіча лічаць, што яго будуць судзіць заўтра.

«Падазраем, што Змітра Дашкевіча павязуць у Цэнтральны суд», – паведаміў Павел Севярынец.

Змітра Дашкевіча схапілі адразу пасля выступу ў Кіеўскім скверы, дзе ў нядзелю праходзіў канцэрт з нагоды 101-й гадавіны заснавання БНР, – на вачах ягонай жонкі Насты Дашкевіч. Прычынаў затрымання Наста Дашкевіч не ведае, але ў размове з «Белсатам» яна заявіла, што, імаверна, уладам не спадабаўся ягоны выступ са сцэны.

Падчас прамовы Дашкевіч назваў міліцыянтаў «шуняўкамі», а Лукашэнку – «самазванцам».

Пасля затрымання актывіста ягоныя сябры і родныя не маглі знайсці яго нідзе цягам паўдня: у міліцыі казалі, што не ведаюць, дзе Дашкевіч.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў