Дашкевіч: У міліцыю ідуць тыя, хто не ведае, як зарабляць грошы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=e61zfo0pZBE”][vc_column_text]Актывіст «Маладога фронту» пракаментаваў у эфіры «Белсату» падачу заявы на міліцыянтаў, якія здзекваліся над ім падчас адкрыцця ў Менску помніка Леніну.

Вольга Сауле: За сваю даўгую палітычную дзейнасць вы ўпершыню складаеце заяву на міліцыянтаў? Чаму менавіта цяпер?

Зміцер Дашкевіч: Я не ведаю, ці гэта мая першая заява, але пабоі, я сапраўды, здымаў упершыню. Раней, магчыма, былі затрыманні нават з большым ужываннем неабгрунтаванай фізічнай сілы, але гэткага гвалту ў вычварнай форме я не сустракаў ніколі. Калі яны тыкаюць гумовым дручком у зубы і крычаць «Падла, смакчы!», у іх нешта ненармальна з мазгамі.

Мы, на жаль, апошнім часам сустракаем масавую інфармацыю пра тое, што пры затрыманні яны спраўляюць на людзей свае жывёльныя патрэбы і пагражаюць гвалтам.

Лічу, што на гэта трэба звяртаць увагу, пра гэта трэба гаварыць. Перш за ўсё для таго, каб кагосьці ўратаваць ад такіх здарэнняў: магчыма, пабачыўшы такую рэакцыю, яны будуць сябе неяк паўстрыманей паводзіць.

Я звяртаю ўвагу на такія выпадкі ў першую чаргу, каб яны паўтараліся менш. Таксама я дакументую ўсе гэтыя імёны на будучыню – для суда ў дэмакратычнай, незалежнай і прававой дзяржаве. Думаю, прыйдзе час – яны будуць наперабой даваць на сябе паказанні.

Добры вынік гэтай справы – грамадскі рэзананс, які ўжо адбываецца. Думаю, ён дазволіць спыніць брутальныя і вычварныя дзеянні ў дачыненні як да палітычных актывістаў, гэтак і простых людзей – як той малады хлопец (маецца на ўвазе Аляксандр Харута. – Заўв. «Белсат»).

Як такія людзі трапляюць на службу ў АМАП?

У сілавых структурах – недабор, яны паўсюль рэкламуюць: «Прыходзьце служыць у міліцыю». Туды прыходзяць людзі, якія не ведаюць чым заняцца.

Калі некаторым амапаўцам кажу: «Сыходзь! Навошта ты прадаеш душу д’яблу?», ён мне кажа: «Дык а што я буду рабіць?». Чалавек нават не ўяўляе, як зарабляць грошы. Яму трэба прыйсці ў АМАП проста для таго, каб жыць.

Яны не абцяжараныя там інтэлектам, іх вучаць толькі цэглу аб галовы ламаць. Яшчэ прысутнічае такі аспект як стадны інстынкт. Калі размаўляеш з імі сам-насам, яны падаюцца быццам адэкватнымі. Але калі яны – разам усёй сваёй воўчай зграяй, то пачынаюць адзін перад другім спаборнічаць навыперадкі ў вычварных формах.

Глядзіце размову Вольгі Сауле са Змітром Дашкевічам у «Гарачым каментары»

Стужка навінаў