Дашкевіч і іншыя актывісты прыйшлі ў барбер-шоп «Чэкіст». Стрым


Стрым Стася Карпава

Актывісты наведаліся ў новую ўстанову са скандальнай назвай.

Разам са Змітром Дашкевічам у «Чэкіст» прыйшлі публіцыст Стась Карпаў і блогер Эдуард Пальчыс.

Актывісты павесілі ўнутры памяшкання плакат са спісам 128 растраляных у савецкія часы, але саўладальнік «Чэкісту» яго сарваў.

У размове з іншым саўладальнікам барбер-шопу Зміцер Дашкевіч прапанаваў «пераназваць установу», паабяцаўшы, што блогеры арганізуюць рэкламную кампанію пад іншай назвай. Як мяркуе Дашкевіч, з гэтай назвай «Чэкіст» абанкруціцца.

«Пасля эмоцыі астылі, па-за камерамі пагаварылі з паўгадзіны, наладзілі дыскусію. У прынцыпе хлопцы схільныя да таго, каб падумаць пра змену назвы. Ёсць маральная адказнасць за рэабілітацыю такіх ідэяў, у нармальных краінах забароненая камуністычная сімволіка, напрыклад. Іхны аргумент быў, што «Чэкіст» гэта як Джэймс Бонд, Агент 007, проста думалі, як вылучыцца. На што ім сказалі, што яны ўжо вылучыліся, і цяпер трэба падумаць, як з гэтага выйсці, што можна звярнуцца да грамадскасці з просьбай дапамагчы распрацаваць лагатып, прыдумаць назву», – заявіў у каментары Belsat.eu Зміцер Дашкевіч.

Барбер-шоп пад назвай «Чэкіст», якая ў шмат якіх беларусаў выклікала негатыўную рэакцыю, адчыніўся 3 студзен на вуліцы Ціміразева ў Менску.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў