«Дарыда» за два дні раздала менчукам 37 тонаў вады


Кампанія «Дарыда» – вытворца мінеральнай і пітной вады, а таксама неалкагольных напояў – была сярод тых, хто далучыўся да забеспячэння вадою жыхароў Менску з прычыны аварыі.

У кампаніі ў каментары belsat.eu распавялі, што за два дні – 25 – 26 чэрвеня плануюць раздаць менчукам 37 тонаў, ці каля 37 тысяч літраў, пітной вады.

«Натуральна ўсе выдаткі за кошт кампаніі», – паведамілі ў «Дарыдзе».

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Суразмоўца адзначыў, што гараджане пазітыўна ўспрымаюць дзеянні кампаніі.

26 чэрвеня раздача вады «Дарыды» запланаваная па двух адрасах – на Прытыцкага, 156 (Green City) і Дзяржынскага, 91 (АЛМИ).

Hавiны
«Менскводаканал»: вада ўжо не пахне, але піць яе нельга
2020.06.26 10:47

24 чэрвеня жыхары двух раёнаў Менску – Фрунзенскага і Маскоўскага – сталі адчуваць непрыемны пах ад вады з крану. Пах станавіўся мацней і мацней. Піць ды нават мыць рукі гэтай вадой стала немагчыма. У бліжэйшых крамах скончыліся бутэлькі з пітной вадой. Людзі пачалі арганізоўвацца праз чаты і запрашаць людзей у свае раёны: «Прыязджайце, нальем вады бясплатна». На вечар 25 чэрвеня афіцыйныя ўлады так і не адказалі, што не так з вадой і адкуль гэты пах?

МГ belsat.eu

Стужка навінаў