Дарожны збор з красавіка можна будзе аплочваць на выбар за пэўны перыяд


Беларускія аўтаўладальнікі з 1 красавіка 2019 года атрымаюць магчымасць самастойна выбіраць перыяд аплаты ўдзелу ў дарожным руху. Мінімальны тэрмін, вызначаны Міністэрствам фінансаў, складае 1 месяц, максімальны – 2 гады.

Праект указу апублікаваны на сайце Мінфіну. Дарожны збору з фізічных асобаў адвязваецца ад працэдуры тэхагляду. Стаўкі платы ўсталююць у базавых велічынях, яны будуць залежаць ад віду транспарту, яго дазволенай максімальнай масы. Аплата за месяц будзе вагацца ад 0,25 да 0,92 базавыя велічыні. Цяпер базавая велічыня складае 25,5 рублёў. Уладальнік аўтатранспартнага сродку зможа самастойна вызначаць перыяд аплаты з улікам сваіх планаў па выкарыстанні аўтамабіля.

Прадугледжваецца, што пры аплаце адразу ж за год, прадугледжваецца нават зніжка паніжальнага каэфіцыенту памерам 0,8. Для ўласнікаў аўто – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I або II групы да стаўкі платы прапаноўваецца прымяняць паніжальны каэфіцыент 0,5.

Hавiны
Румас плануе увесці дарожны збор з памесячнай аплатаю
2018.10.05 11:53

Плату неабходна будзе ўносіць або да пачатку ўдзелу ў дарожным руху, або не пазней за апошняе чысла месяцу, у якім транспартны сродак прымаў удзел у дарожным руху.

Кантраляваць плату за ўдзел у дарожным руху будзе адпаведная сістэма. А за ўдзел у дарожным руху без унясення платы будзе спаганяцца падвойны памер. Праектам указу таксама прадугледжана сістэма штрафаў за парушэнне парадку аплаты збору.

Для арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў застаецца дзяржмыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Аб’ектыў
Дэпутаты хочуць прымусіць кіроўцаў плаціць дарожны падатак
2017.11.16 22:23

СК, belsat.eu

Стужка навінаў