Дарога Р23 ад Слуцка да Салігорску будзе рэканструявана


Аляксандр Турчын на КЭФ-2019.
Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

У першым паўгоддзі 2020 года пачнецца будаўніцтва ўчастка аўтадарогі Р23 ад Слуцка да Салігорска. Пра гэта распавёў старшыня Менаблвыканкама Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба Менаблвыканкама.

Рэканструкцыя ўчастка трасы Р23 «Менск-Мікашэвічы» да параметраў дарог першай катэгорыі пачалася ў 2012 годзе. Участак пашырылі да чатырох палос, палепшылі і зрабілі больш бяспечным. Цяпер траса мае статус першай катэгорыі. У 2017 годзе рэканструкцыя Р23 прадоўжылася на слуцкай кальцавой.

«Дарогу да Слуцка мы зрабілі. Шырокапалоснай будзе і ўчастак трасы да Салігорска. Мы прынялі рашэнне пачаць яго рэканструкцыю. Думаю, гэта добрая навіна для жыхароў раёну», – сказаў Турчын.

У Менаблвыканкаме адзначаюць, што дарога мае «стратэгічнае значэнне»: непадалёк, у Любанскім раёне, працягваецца будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў