Дарога пад Смалявічамі выглядае, як тэктанічны разлом


Фота – ЧП Беларусь

Інстаграм-канал «ЧП Беларусь» апублікаваў фатаграфію пешаходнай сцежкі ў аграгарадку Слабада ў Смалявіцкім раёне, знішчанай дажджом.

Здымак выклікаў бурную рэакцыю карыстальнікаў платформы: дарогу параўноўваюць з Вялікім каньёнам у ЗША і з расколам ледніку з мультфільму «Ледавіковы перыяд».

Слабада – аграгарадок у Смалявіцкім раёне Менскай вобласці. Уваходзіць у склад Пекалінскага сельсавету.

ДД

Глядзі таксама
Каментары