«Дармаеды» выходзяць з ценю: біржы працы канстатуюць рост колькасці кліентаў


У кастрычніку колькасць зарэгістраваных беспрацоўных павялічылася на 450 чалавек.

Беларускія цэнтры занятасці адзначаюць прыток беспрацоўных. Пра гэта заявіў кіраўнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Калі за верасень рост колькасці зарэгістраваных беспрацоўных склаў 100 чалавек, то ўжо ў кастрычніку – больш за 450.

Алег Такун сцвярджае, што рост колькасці беспрацоўных у восеньскія месяцы, калі заканчваюцца працы на прысядзібных участках, традыцыйны. Але называе і іншую прычыну ўсплёску.

«Пэўную ролю адыграла і тое, што на даручэнне прэзідэнта Беларусі да 1 студзеня 2015 года распрацуюць сістэму захадаў для выкаранення ўтрыманства і дармаедства», – кажа чыноўнік.

На дадзены момант у Беларусі зарэгістравана 22,3 тыс. беспрацоўных (на 6,2 % больш, чым год таму). Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, то ўзровень беспрацоўя ў нашай краіне складае 0,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва.

ЗК, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў