Дарэнка: Бабіч палітычны канкурэнт кіраўніку Беларусі, які вырве іклы Лукашэнку


Расейскі журналіст Сяргей Дарэнка ў эфіры тэлеканалу RTVi пракаментаваў падзеі вакол расейскага крэдыту і новага амбасадара ў Менску Міхаіла Бабіча. Дарэнка выказаў меркаванне, што пасол і спецпрадстаўнік Пуціна стаў першым палітычным канкурэнтам Лукашэнкі з 1994 году і што ён проста «вырве яму іклы».

«Калі б вы зараз сказалі мне: рабіце стаўкі, я б паставіў на Бабіча супраць Лукашэнкі два да аднаго. Бабіч яго вырабіць пад арэх», – сказаў Сяргей Дарэнка.

Пры гэтым Лукашэнка, паводле словаў расейскага журналіста, надзвычай хітры чалавек. Сяргей Дарэнка характарызуе кіраўніка Беларусі як «неверагодную палітычную жывёліну», якая гадамі шантажуе ўвесь свет.

«Я захапляюся яго хітрасцю, якая, мабыць, замяняе яму інтэлект. Але хітрасці столькі, што інтэлекту не трэба», – выказаў меркаванне Сяргей Дарэнка.

Менавіта таму, працягнуў расейскі журналіст, быў накіраваны ў Беларусь Бабіч, каб «прэпараваць Лукашэнку».

Hавiны
Ад «акту тэрарызму» да «бухгалтара» Бабіча. Топ-6 скандалаў у беларуска-расейскіх стасунках
2019.04.02 14:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў