Дарадца Трампа: верагоднасць вайны з КНДР расце з кожным днём


Дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Герберт МакМастэр заявіў, што верагоднасць вайны з Паўночнай Карэяй расце з кожным днём пакуль праблема з ядравай праграмай Пхеньяну не вырашана.

«Я думаю, што рызыка з кожным днём расце», – заявіў МакМастэр Fox News.

МакМастэр сказаў, што ядравая праграма Кім Чэн Ына з’яўляюцца «найцяжэйшаю пагрозай нацыянальнай бяспекі, якая стаіць перад ЗША».

«Самая вялікая непасрэдная пагроза Злучаным Штатам і ўсяму свету, зʼяўляецца пагроза, якая зыходзіць ад рэжыму ў Паўночнай Карэі і яго нязменных намаганнях па распрацоўцы ядравага патэнцыялу на вялікія адлегласці», – сказаў ён.

29 лістапада КНДР абвясціла аб паспяховым выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты, здольнай паразіць цэлі на ўсёй тэрыторыі ЗША. Па дзяржаўным тэлебачанні заявілі, што цяпер Паўночная Карэя стала ядравай дзяржавай.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў