Дар'я Шманай здзімае пыл са стала Лукашэнкі перад самітам АДКБ. ВІДЭА


У сеціве з’явілася відэа, на якім Дар’я Шманай здзімае пылінкі і выцірае стол Лукашэнкі перад пачаткам саміта АДКБ у Астане.

Відэа апублікаваў Лайф. На кадрах бачна, як дзяўчына акуратна раскладвае на стале працоўныя паперы, перастаўляе бутэльку з вадой і педантычна здзімае пыл.

У той час памочнікі прэзідэнтаў Расеі, Казахстана, Кыргызстана і в. а. прэмʼера Арменіі проста расклалі на сталах дакументы і асадкі.

Якая афіцыйная пасада Дарʼі Шманай на дадзены момант – дакладна не вядома, але яна працяглы час зʼяўляецца побач з кіраўніком дзяржавы на афіцыйных імпрэзах. Лукашэнка згадваў пра яе ў інтэрвʼю Ксеніі Сабчак у 2014 годзе. Сама Дарʼя не адказвала на пытанні журналістаў датычна яе пасады.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў