Дарʼя Навумава заваявала першы для Беларусі медаль у Рыа (+расклад Гульняў на сёння)


Darya

Дар’я Навумава

Беларуская спартоўка ўзяла срэбру. Сёння выступяць яшчэ чатыры беларускіх прэтэндэнты на медалі.

Першы медаль Беларусь заваявала на 7-ы дзень Алімпійскіх гульняў – дзякуючы 20-гадовай Дар’і Навумавай, якая ўзяла другое месца ў цяжкай атлетыцы ў вазе да 75 кг.

Лепшы вынік за Дарʼю паказала толькі цяжкаатлетка з КНДР Лін Джон Сім.

Сёння, у восьмы дзень Гульняў, беларусы возьмуць удзел у наступных спаборніцтвах:

Баскетбол

18:15 – жанчыны.

Нашая жаночая зборная, якая страціла шанцы на выхад у плэй-оф, сустракаецца з камандай Аўстраліі.

Акадэмічнае веславанне

16:20 – жанчыны, адзіночка, фінал «В».16:32 – мужчыны, адзіночка, фінал «А».

Легендарная Кацярына Карстэн бярэ ўдзел у розыгрышы 7-12 месцаў. Станіслаў Шчэрбачэня пазмагаецца за медаль у фінальным заплыве.

Лёгкая атлетыка

15:40 – жанчыны, трайны скачок, кваліфікацыя. 16:05 – 3000 метраў з перашкодамі, першы раўнд.

Наталля Вяткіна і Ірына Васькоўскай стартуюць у кваліфікацыі трайнога скачку. Удзельніца Алімпіяды-2012 Святлана Кудзеліч пазмагаецца за выхад у фінал 3000 метраў з перашкодамі, як і дэбютантка Гульняў Анастасія Пузакова.

Ветразевы спорт

Таццяна Драздоўская двума заключнымі гонкамі завершыць выступ у папярэднім раўндзе. Пакуль яна займае 22-месца ў прамежкавай табліцы. Сёння пасля 10 гонак вызначацца 10 лепшых спартовак, якія і разыграюць медалі ў фінале.

Скачкі на батуце

20:00 – мужчыны, індывідуальнае першынство, кваліфікацыя. 21:30 – фінал.

Змагацца за ўзнагароды будзе Уладзіслаў Ганчароў.

Цяжкая атлетыка

21:30 – мужчыны, 94 кг, група «В», 1:00 – група «А», фінал.

У вазе 94 кг выступіць фаварыт у гэтай катэгорыі Вадзім Стральцоў, за выхад у шасцёрку пазмагаецца Аляксандр Берсанаў.

НМ, belsat.eu, фотаздымак noc.by

Стужка навінаў