Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Бʼёрндален сталі трэнерамі зборнай Кітая па біятлоне


Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведамляе пра тое, што вядомыя спартоўцы будуць трэніраваць кітайскую зборную да зімовай Алімпіяды 2022 году.

Фота: Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі

Дарʼя Домрачава і Уле-Эйнар Бʼёрндален – вядомыя біятланісты – сталі трэнерамі зборнай Кітая па біятлоне. Яны будуць рыхтаваць кітайскую зборную да выступу на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 годзе. Дарʼя возьмецца трэніраваць жаночую зборную, а Уле заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай.

– Мы рады абʼявіць аб пачатку супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай Кітая па біятлоне. Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам развіцця. Мы пачынаем трэніравальны працэс, і шчаслівыя з Дарʼяй падзяліцца сваім шматгадовым вопытам у гэтым выглядзе спорту з кітайскімі атлетамі, – цытуе нарвежскага васьміразовага алімпійскага чэмпіёна сайт НАК Беларусі.

Hавiны
Дар’я Домрачава завяршае кар’еру. СТРЫМ
2018.06.25 08:40

– Вядома, мы шчаслівыя выкарыстоўваць гэты шанец і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце і ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць высокі патэнцыял для развіцця, – сказала Дарʼя Домрачава.

Домрачава – беларуская біятланістка, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка. Аб сканчэнні сваёй спартовай карʼеры яна абвесціла ў 2018 годзе. Бʼёрндален – нарвежскі біятланіст, самы тытулаваны на дадзены момант. Ён мае 13 алімпійскіх узнагарод, сярод якіх восем залатых медалёў. Спартыўную карʼеру ён скончыў у 2016 годзе. У тым жа годзе пара ажанілася, у іх ёсць дачка.

Відэа
Домрачава, Васілевіч і вядоўца праграмы «Белсату» «Я не буду гэтага есці» – у роліку «Euronews» пра Еўрапейскія гульні
2019.03.27 13:46
Стужка навінаў