Danone падала ў суд на «Савушкін прадукт» праз аўтарскія правы на дызайн упакоўкі


Арбітражны суд Масквы 11 чэрвеня зарэгістраваў пазоў АТ «Данон Расея» да берасцейскага ААТ «Савушкін прадукт». Юрыдычная асоба Danone патрабуе спагнаць з беларускага вытворцы 88,2 млн расейскіх рублёў (1,4 млн долараў), паведамляе РБК.

Danone адстойвае ў судзе свае аўтарскія правы на дызайн упакоўкі прадуктаў. Гаворка ідзе пра лінейку «Актывіа», у ёй прадстаўлены ёгурты, тваражкі, кефірныя прадукты. Па версіі Danone, у 2018 годзе кампанія «Савушкін прадукт», якая таксама выпускае ёгурты з біфідабактэрыямі, змяніла дызайн сваёй лінейкі «Оптымаль», зрабіўшы яго падобным з дызайнам «Актывіа». У Danone сцвярджаюць, што зменены дызайн малочнай прадукцыі «Оптымаль» з’яўляецца перапрацоўкай фірмовага стылю «Актывіа».

Дызайн «Оптымаль». Крыніца – fresh-ideas.by
Дызайн «Актывіа». Крыніца – activia.by

Прадстаўнік Danone адзначае: да таго як падаць пазоў, кампанія неаднаразова інфармавала «Савушкін прадукт» пра тое, што лічыць свае правы парушанымі і патрабавала змяніць дызайн. Але на лісты з прэтэнзіямі беларуская кампанія не адрэагавала.

Hавiны
Лукашэнка дазволіў: «Савушкін прадукт» набыў сыраробны камбінат без аўкцыёну
2018.10.17 20:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў